Портфолио :: Общественные здания
Офисное здание по ул. Первомайской в Могилеве
Архитектор: Эндрикас Юшка

Гістарычная характарыстыка планіроўкі і забудовы.


     У 1833г. касцёл св. Францыска Ксаверыя пераўтвораны ў праваслаўную царкву. Побач з комплексам езуіцкага калегіума ў апошняй чвэрці ХIХ ст. была пабудавана гасцініца «Францыя». Зараз на яе месцы знаходзіцца Дом палітасветы. Гасцініца «Францыя» была пабудавана на месцы драўлянай Васкрасенскай праваслаўнай царквы, якая не была адноўлена пасля аднаго з гарадскіх пажараў 20-х гадоў XIX ст.
     Касцёл і часткова калегіум былі разабраны пасля Вялікай Айчынай вайны. На іх месцы ў 1983г. пабудаваны 9-павярховы жылы дом. Рэшткі калегіума (падвалы, паўднева-заходні дваровы фасад) былі выкарыстаны пры будаўніцтве філіяла абласного краязнаўчага музея дзекабрыстаў – зараз музей этнаграфіі.

      Высновы:
     1. Участак, запланаваны пад будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру у раёне Музея дзекабрыстаў па вул.Першамайскай у г.Магілёве не ўвадзіць у бліжэйшае атачэнне былога езуіцкага калегіума з кляштарам і касцёлам.
     2. Непасрэдна пятно забудовы знаходзіцца не на тэрыторыі калегіума з манастыром, а на месцы другой лініі Магілёўскіх гарадскіх умацаванняў ХVIIст., якія былі знівеліраваны яшчэ ў сярэдзіне ХIХ ст. Аб гэтым сведчаць аўтэнтычныя планы канца ХVIII – пачатку   ХIХ ст.ст., а таксама тапаграфічная здымка 1933г. Частка плямы забудовы знаходзіцца на ўскрайку вала; а другая – непасрэдна на месцы рва, які атачаў Стары горад.

К.г.н., дацэнт, заг. археалагічнай
лабараторыі МДУ імя А.А.Куляшова               I.А.Марзалюк

Офисное здание по ул. Первомайской в Могилеве

Офисное здание по ул. Первомайской в Могилеве

Офисное здание по ул. Первомайской в Могилеве

Офисное здание по ул. Первомайской в Могилеве

Офисное здание по ул. Первомайской в Могилеве
Главная | Компания | Портфолио | Услуги
Copyright © 2001-2015 STROYPROECTINVEST
Design: Alexey Lazarev